На трасе Беласток –Варшава будуць дадатковыя цягнікі



З 13 сакавіка ўваходзіць новы расклад руху, ў якім прадугледжаны 3 дадатковыя злучэнні. Цяпер штодня з Беластока ў Варшаву будуць курсаваць 9 цягнікоў. У раскладзе есці і цягнікі, якія ад’язджаюць з Беластока каля поўдня, кажа  прадстаўнік кампаніі «PKP Intercity» Бэата Чамерайда:

— Новая сетка злучэнняў азначае, што мы запоўнілі так званыя «дзіркі» у раскладзе. Пасажыры мелі найбольшыя заўвагі адносна таго, што хацелі б апрача ранішніх і вечаровых злучэнняў,мець магчымасць падарожнічаць і ўдзень. І гэтыя тры новыя спалучэнні — гэта цягнікі, якія мы уклалі перад поўднем і пасля поўдня.

 

Шэсць з дзевяці спалучэнняў будзе абслугоўваць новы цягнік кампаніі «PKP Intercity» — PESA “Dart”.

PESA разганяецца да 160 кіламетраў на гадзіну, абсталяваны кандыцыянерам, эрганамічнымі крэсламі, Wi-Fi, месцамі для ровараў і ліфтамі для інвалідаў.

Цяпер падарожжа з Беластока ў Варшаву доўжыцца 2 гадзіны і 30 хвілінаў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток