На ўкраінска-беларускай мяжы арыштавалі 3 мытнікаў
Трох украінскіх мытнікаў, якія працавалі на ўкраінска-беларуская мяжы, злавілі на атрыманні хабару. Мытнікі вымантачвалі грошы ва ўсіх, хто з таварамі пераязджаў украінска-беларускую мяжу.
Затрыманне адбылося на чыгуначным памежным прапускным пункце “Удрыцк” на мяжы Ровенскай вобласці Украіны і Брэсцкай вобласці Беларусі, — паведамілі у прэс-цэнты Службы бяспекі Украіны.
Мытнікаў-хабарнікаў затрымалі проста на месцы злачынства, калі яны атрымлівалі грошы.
Як высветлілася, мытнікі вымантачвалі грошы практычна з усіх, хто пераязджаў прапускны пункт нават з невялічкімі партыямі тавараў. Гэта тычылася і ўкраінскіх, і беларускіх грамадзянаў. Незалежна ад грузу мытнікі патрабавалі ад аднаго чалавека ад пяцісот да двух тысяч грыўняў, то бок ад 20 да 80 даляраў. І займаліся гэтым сістэматычна.
Цяпер арыштаваным карупцыянерам пагражае турэмны тэрмін ад 8 да 12 гадоў.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: nv-online.info