На польска-украінскай мяжы адкрыюць яшчэ адзін пункт пропуску



На польска-украінскай мяжы да канца года адкрыюць яшчэ адзін пункт пропуску „Мальхавіцэ – Ніжанковічы” (Львоўская вобласць), паведамляе УНІАН.

Паводле Мінінфраструктуры, спачатку тут будзе дазволена перасячэнне мяжы пустым грузавікам, а ў далейшым пункт пропуску будзе дзейнічаць для іншых транспартных сродкаў і для пешаходаў.

Праз новы пункт пропуску дазволяць рухацца легкавым аўтамабілям і грузавікам з агульнай масай да 3,5 тон. Ведамства зазначае, што гэты праект быў фактычна замарожаны з 2007 года.

Чакаецца, што новы пункт пропуску дасць магчымасць разгрузіць існуючыя пункты і паскорыць грузавую і пасажырскую лагістыку на ўкраінска-польскай граніцы.