На ўнутраных граніцах Польшчы скасаваны санітарны кантроль
На ўнутраных граніцах Польшчы з краінамі Еўразвязу скасаваны пагранічны і санітарны кантроль. Таксама скасаваны абавязак 14-дзённага каранціну. Гэта тычыцца граніц з Нямеччынай, Чэхіяй і Славакіяй, раней таксама кантроль адмянілі на граніцы з Літвой. Таксама абмежаванні знялі ў пунктах пропуску ў аэрапортах і ў марскіх пунктах пропуску.
Аднак падчас паездак з Польшчы ў іншыя краіны Еўразвязу варта зважаць на абмежаванні, якія абавязваюць у іншых краінах.
У той жа час на знешніх граніцах Польшчы – з Расеяй, Беларуссю ды Украінай – пагранічны і санітарны кантроль захоўваюцца, таксама як і абавязак 14-дзённага каранціну. Надалей цалкам закрыты турыстычны рух з названых краін.
Беларускае Радыё Рацыя