На ўсходняй мяжы Польшчы з’явіцца плот ад дзікоў
Да гэтага часу на тэрыторыі Польшчы выяўлена больш за 100 ачагоў афрыканскай чумы свіней.
На пасяджэнні 5 снежня Рада міністраў Польшчы прыняла праект змен у закон з мэтай барацьбы з інфекцыйнымі хваробамі жывёл. Так, на ўсходняй мяжы плануецца пабудаваць плот, які прадухіліць міграцыю дзікоў. Паводле польскіх спецыялістаў, менавіта за ўсходняй польскай мяжой знаходзіцца пастаянная крыніца вірусу афрыканскай чумы свіней (АЧС).
Згодна з папраўкамі, у пытанні папярэджання распаўсюджвання хваробы мясцовыя органы ўлады й лясныя службы абавязаныя супрацоўнічаць з арандатарамі паляўнічых угоддзяў.
Пра планы пабудаваць на мяжы Польшчы з Беларуссю і Украінай агароджу, якая павінна прадухіліць міграцыю дзікоў, паведамлялася на пачатку верасня.
Афрыканская чума свіней з’яўляецца смяротнай хваробай у выпадку свіней. У Польшчы вірус АЧС зьявіўся ў 2014 годзе ў свіней і дзікоў. У выніку эпідэміі для польскіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў закрыты доступ на многія рынкі, напрыклад, Кітая.
Да гэтага часу на тэрыторыі Польшчы выяўлена больш за 100 ачагоў АЧС.