На ўсходзе Расеі правяраюць боегатоўнасць войскаў
Ва ўсходняй ваеннай акрузе Расеі пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці войскаў.
Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на міністра абароны Расейскай Федэрацыі. Паводле яго слоў, адпаведны загад аддаў расейскі кіраўнік Уладзімір Пуцін.
На нарадзе з кіраўніцтвам Узброеных сіл міністр абароны Расеі загадаў прывесці ў поўную баявую гатоўнасць «войскі, а таксама злучэнні і воінскія частакі, якія дыслакуюцца ва ўсходняй ваеннай акрузе.
