На Валыні распачаліся спартова-патрыятычныя трэніроўкі моладзі “Звитяга-2015”



На Валыні ва Украіне распачаліся спартова-патрыятычныя трэніроўкі моладзі “Звитяга-2015”.888s

„Прарасейскія прапагандысты традыцыйна называюць яе “падрыхтоўкай баявікоў-бандэраўцаў”,  – перадае наш карэспандэнт:

Спартова-патрыятычная гульня “Звитяга-2015», што абазначае “Перамога”, праходзіць на Валыні ўжо 10 гадоў. У ёй бяруць удзел пераважна старэйшыя школьнікі. Гульня праводзіцца паводле класічных скаўцкіх выпрабаванняў, але адаптаваных для сучасных украінскіх падлеткаў. Пры гэтым арганізатары прынцыпова пазбягаюць даваць школьнікам зброю і навучаць вайсковым дысцыплінам. Удзел у спаборніцтва добраахвотны. Пасля таго, як на Усходзе Украіны распачаліся вайсковыя дзеі, гэтыя спаборніцтвы набылі падкрэслена патрыятычную скіраванасць. Ужо другі год “Звитяга” прысвячаецца ваярам Украінскай паўстанцкай арміі. На сёлетніх спаборніцтвах ёсць і этнічныя беларусы.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя