На выходных варта наведаць Нараўку



У Нараўцы, у галерэі імя Тамары Саланевіч, можна паглядзець фотавыставу „Якуб Смольскі- вясковы фатограф з Лукі”. Гэта ўнікальныя здымкі з міжваеннага перыяду неіснуючай зараз вёскі Лукі і ваколіц.

У бліжэйшую суботу тут таксама адбудзецца адкрыццё выставы ікон, на якую запрашае Кася Бяляўская з галерэі імя Тамары Саланевіч.

– Будзем мець выставу іконаў Міхала Пякарскага з Ляўкова Старога. Міхал Пякарскі піша іконы, закончыў іканаграфічную студыю ў Бельску Падляшскім. І мы яго хочам паказаць, парэкламаваць. Ён ужо вядомы ў Польшчы, у іншых краінах. У нас меў персанальную выставу, але шмат гадоў таму.

У бліжэйшы час у галерэі таксама пройдуць журналісцкія майстар-класы „Сустрэчы Зоркі” ды выстава, якая падвядзе нараўчанскі мастацкі пленэр. Сачыць за падзеямі, якія адбываюцца ў галерэі імя Тамары Саланевіч, можна таксама ў ФБ пад назвай „Galeria Narewka”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя