«На закупы» ў Польшчу – у снежні будуць тры «гандлёвыя» нядзелі
Добрая навіна для аматараў шопінгу ў Польшчы: у снежні перад каляднымі святамі будзе тры «гандлёвыя» нядзелі, калі ўсе крамы будуць адкрыты для пакупнікоў. Выключэнне менавіта для апошняга месяца года прапісана ў законе аб забароне гандлю ў апошні дзень тыдня, прынятым летась. Такім чынам, паехаць «на закупы» можна будзе 15, 22 і 29 снежня. 8 снежня дзейнічае забарона на гандаль.
Нагадаем, абмежаванне гандлю ў некаторыя нядзелі было ўведзена ў Польшчы ў мінулым годзе. Такі закон падпісаў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда. Згодна з пастановай, толькі ў апошнюю нядзелю месяца ў крамах можна працаваць. За парушэнне – штраф да 100 тысяч злотых. У законе ёсць выключэнні для нядзель перад двума святамі – Калядамі і Вялікаднем.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sputnik.by