Набор у Беларускую Акадэмію працягнулі да пачатку зімы



У Беларускай Акадэміі, студэнты якой дыстанцыйна вучацца ў Польшчы, пачаліся заняткі. Але кіраўніцтва Акадэміі вырашыла працягнуць набор да пачатку зімы.

Кажа прафесар, доктар хабілітаваных навук, каардынатар ініцыятывы Святлана Куль-Сяльверстава:

– Мы не закрывалі набор на астатнія спецыяльнасці, мы маглі б закрыць. Але вельмі многа было просьбаў ад беларусаў: дайце яшчэ час да зімы, працягніце набор, мы хочам у вас вучыцца. Зараз яны не могуць па розных прычынах – хтосьці пераязджае, мігруе з Беларусі, хтосьці пад следствам, у кагосьці закрываюць бізнес і невядома ці будуць грошы. Розныя сітуацыі.

Адметнасцю навучання ў Беларускай Акадэміі з’яўляюцца анлайн-заняткі, якія адбываюцца як правіла ўвечары. Студэнты маюць права на польскія візы і легальнае пражыванне ў Польшчы. А таксама маюць права на працу ў Польшчы. Навучанне ў Беларускай Акадэміі платнае.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя