“Начныя ваўкі” збіраюцца ў Львоў
Пра гэта заявіў іх лідар Аляксандр Залдастанаў па мянушцы Хірург, паведамляе наш карэспандэнт ва Украіне.
– Лідар расейскіх байкераў “Начныя ваўкі” паведаміў, што па хуткім часе ён з паплечнікамі выпраўляецца ў мотапрабег па тэрыторыі Заходняй Украіны.
“Мы будзем у Львове, хай яны не сумняюцца. Там жа будуць вісець георгіеўскіе стужкі!” – запэўніў ён.
Аляксандр Залдастанаў так і не сказаў, у які спосаб расейскія матацыклісты збіраюцца перасекчы ўкраінскую мяжу. Ва Украіне “Начныя ваўкі”, якія бралі ўдзел у анэксіі Крыма, аб’яўленыя персонамі нон-грата.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна
Фота 365news.biz
