Пад Гарадком завершыўся дзіцячы мастацка-экалагічны летнік
Прыбралі ваколіцу і творча гулялі. Завяршыўся двухтыднёвы лагер, у якім прынялі ўдзел дзеці з гарадоцкай гміны. „Лета ў тэатры”, гэтым разам стварылі спектакль аб экалогіі для дзяцей, які можна было пабачыць у Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку.
Удзельнікі працавалі два тыдні пад вокам вопытных мастакоў, кажа ініцыятар летніку Матэвуш Тымура з Тэатру „Латарня”.
– Адчуваем задавальненне, некалькі месцаў мы ачысцілі ад бяспечных рэчаў. Дзеці выйшлі з такім багажом, як веды. Для ўсіх гэта быў добры і мудры час.
– Цягам гэтых апошніх двух тыдняў былі ў нас тут дзеці, добра гулялі разам. Пабачылі, што можна нават з такіх старых рэчаў нешта зрабіць, перарабіць, пагуляць гэтым.
РР: Вы самі збіралі гэтыя рэчы?
– Так, усе.
– Было вельмі цікава, набылі шмат новых сяброў. І можна было правесці час далёка ад дому.
Эфект працы маладых мастакоў будзе можна пабачыць яшчэ сёння вечарам (18 чэрвеня) у Борках. Тут таксама адбудзецца вогнішча і танцы з „Капэлай Батарэя”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя