Над Супрасляй чыталі самы знакаміты раман Элізы Ажэшкі
15 гадоў таму
У межах 12-га Нацыянальнага чытання Публічная бібліятэка ў Супраслі зладзіла пленэрныя чытанні рамана „Над Нёманам” Элізы Ажэшкі наўпрост на гарадскім пляжы.
Кажа дырэктар Публічнай бібліятэкай у Супраслі Ева Чачкоўска:
„Нацыянальнае чытанне” — гэта рэгулярная акцыя, якая ладзіцца па ўсёй Польшчы: штогод выбіраецца кніга, асабліва патрыятычная, блізкая палякам. Сёлета выбар паў на гістарычны раман “Над Нёманам” Элізы Ажэшкі. У нашыя дні рака Нёман працякае праз Беларусь, Літву і Расею, але злучана з Польшчай і басейнам Віслы праз Аўгустоўскі канал.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя