Надбужанская зямля госціць мастацтва Анатоля Краўчука
Надбужанская зямля госціць мастацтва Анатоля Краўчука. У Асяродку дзеяў мельніцкай зямлі адкрылася выстава карцінкі 94-гадовага мастака з Крывой, што на Бельшчыне. Сярод збораў прадстаўленых на вернісажы, 15 прац жывапісца.
Кажа Барбара Дэкаж з Асяродка дзеяў мельніцкай зямлі:
— Гэта прырода: лес, рэчка, луг, — усё, што вакол нас. Прыроды у зімовы, восеньскі, летні перыяд. Таксама ёсць карціна, што прадстаўляе вясельны выезд, на конях, у даўнейшыя часы.
Падчас адкрыцця выставы дэманстравалі таксама фільм «Крывая — маё месца на зямлі», аўтарства рэжысёра з Бельшчыны, Рамана Кандрацюка. Працы Анатоля Краўчука, якія на выставе ў Асяродку дзеяў мельніцкай можна глядзець да канца красавіка. Паходзяць яны з калекцыі Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя