Надзея Галабародзька: Ніякія абстрэлы не запужаюць украінцаў



Прыняць Украіну ў NATO – гэта лепшае, што цяпер можна зрабіць, каб ёй дапамагчы.

Але такі крок павінен быць прадуманым і паступовым, каб яшчэ больш не правакаваць агрэсара – Расею, – у гэтым перакананая ўкраінская валанцёрка, якая самастойна вывучыла беларускую мову і цікавіцца беларускай культурай, Надзея Галабародзька:

– Вядома, што іншыя краіны маглі б спыніць Расею, хоць гэта не факт. Сітуацыя сапраўды складаная, такога яшчэ ніколі не было.

Яна дадала, што ніякія абстрэлы не змогуць запужаць украінцаў. Усе разумеюць, што гэта вайна і трэба рабіць усё для найхутчэйшай перамогі.

Беларускае Радыё Рацыя