Надзея Саўчанка спыніла галадоўку



Зняволеная ў Расеі ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка спыніла галадоўку. Пра гэта паведаміў кіраўнік Рады па правах чалавека Міхаіл Фядотаў пасля візіту да арыштаванай.

N1423578717_945950_82

Паводле яго, Саўчанка вырашыла спыніць галадоўку, каб «назапасіць сілы для маючага адбыцца суду». На ўмовы ўтрымання ў СІЗА яна не скардзіцца, паведамляе Фядотаў, а яе медычныя паказчыкі знаходзяцца ў норме.

Ад 15 снежня летась Саўчанка два разы абвяшчала галадоўку, патрабуючы свайго вызвалення. Яна знаходзіцца пад вартай ужо 10 месяцаў. На мінулым тыдні суд падоўжыў тэрмін яе арышту да 30 чэрвеня.

11 траўня Саўчанцы споўніліся 34 гады. У многіх краінах свету прайшлі акцыі ў яе падтрымку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ru.slovoidilo.ua