Надзею Саўчанку пераводзяць у гарадскі шпіталь



Украінскую лётчыцу  Надзею Саўчанку, якая знаходзіцца ў маскоўскай турме, пераводзяць у гарадскі шпіталь № 20.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы паведаміў яе адвакат Марк Фейгін. Ён апублікаваў чарговы ліст ад Надзеі, у якім яна піша пра свой стан здароўя і намер працягваць галадоўку.

CDmLDj4W0AAm_k6

 

Паводле Фейгіна, у яе знізіўся ровень цукру ў крыві, з’явіўся ацэтон, выклікаюць занепакоенасць і іншыя аналізы.

Раней занепакоенасць у сувязі са станам здароўя Саўчанкі, якая страціла за апошні тыдзень 8 кілаграмаў вагі, выказаў і кіраўнік расейскай прэзідэнцкай Рады па правах чалавека Міхаіл Фядотаў, які наведаў зняволеную разам з Лізаветай Глінкай.

Надзею Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў на ўсходзе Украіны і незаконным перасячэньні мяжы.

Саўчанка ўсе абвінавачанні абвяргае і заяўляе, што яе захапілі ў палон сепаратысты і затым пераправілі ў Расею, дзе яна была арыштаваная улетку мінулага года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Міхаіла Пачуева