Найбольш беларусаў выехала ў Польшчу, Літву і Грузію



Цягам 2022 года на жыхарства ў Грузію прыехалі 13 361 асобаў, якія маюць грамадзянства Беларусі. Пра гэта паведамляе Нацыянальная служба статыстыкі каўказскай краіны.

Па стану 30 верасня 2022 года ў Польшчы жылі 59 327 грамадзянаў Беларусі, якія мелі сапраўдны дакумент, што даваў ім права быць у краіне.

У Літве беларусы маюць найбольшую дыяспару сярод замежнікаў, якія пражываюць у Вільні. На сённяшні дзень з 600 тысячаў чалавек, што пражываюць у літоўскай сталіцы, 70 тысячаў – гэта замежнікі. Пры гэтым больш 23 тысячы з іх – гэта беларусы.