Наймалодшыя беларусы адзначылі калядны вечар
Дашкольнікі з дзіцячага садка №14 у Беластоку, як і штогод, супольна сустрэліся на „Сямейным калядаванні”. Сямейным, бо ў мерапрыемства заўсёды ўключаюцца таксама іхнія бацькі, дзядулі і бабулі.
«Сямейнае калядаванне – гэта перш за ўсё інтэграцыя асяроддзя,» – адзначыла дырэктарка садзіка Луцыя Неміровіч.
– Мяне вельмі цешыць, што такая сустрэча ў нас адбываецца. І вельмі цешыць, што прыходзяць бабулі, дзядулі, бацькі, дзеці, настаўнікі. Гэта такая інтэграцыя нашага асяроддзя. Вельмі цешыць, што мы супольна сустракаем большасць святаў. І зараз тое, што спяваем калядкі і частуем пірожнымі, – вялікая радасць для мяне як дырэктара і настаўніц.
У час мерапрыемства можна было, між іншым, паглядзець спектакль „12 месяцаў” у выкананні бацькоў дашкольнікаў.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара