«Наперад, Фрэданіё!» – прэм’ера ў Беластоку



На чарговую прэм’еру запрашае ў суботу Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі.

Гэта польская прапрэм’ера «Наперад, Фрэданіё!» – палітычная камедыя пра сітуацыю ў выдуманай краіне, якая прэтэндуе на ўступленне ў Еўрапейскі звяз. Краіна, дзе пануе карупцыя і багата махляроў. Палітычная тэма падаецца ў камедыйнай форме. І гэта зацікавіла рэжысёра Анджэя Масталежа, які паставіў спектакль на беластоцкай сцэне:

– Мы маем справу з польскай прэм’ерай, я вельмі задаволены гэтым. Мяне гэты тэкст зацікавіў па некалькіх прычынах. Я не бачыў ніколі камедыйнага спектаклю, які адбываўся б у камфорце брусельскіх кабінетаў. Структура тэксту таксама вельмі цікавая, бо гэта не класічная камедыя, гэта камедыя з элементамі фарсу. І вельмі файна намаляваны асобы. Гэта выдатны матэрыял для акцёрскай творчасці.

Прэм’ерныя паказы спектакля ў Беластоцкім драматычным тэатры адбудуцца 18 і 19 студзеня, а таксама на наступным тыдні.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток