Напішы паштоўку палітвязню: акцыя ад беларусаў Арменіі



У сталіцы Арменіі Ерэване адбылася акцыя «Напішы паштоўку беларускаму палітвязню». У акцыі прыняло ўдзел каля дзясятка чалавек, што вымушана пераехалі ў гэтую каўказскую краіну.

Пра акцыю і дзейнасць беларусаў Арменні распавядае Ганна, адная з арганізатараў гэтай акцыі:

-Толькі адзін раз сустрэліся на напісанні гэтых лістоў і паштовак палітзняволеным. Я проста ў нейкі момант адчула, што гэта трэба зрабіць у Арменіі, таму што такога я тут не знайшла. Пачнем хоць мы. І адзін раз я сустракалася з дзяўчынай, я ёй прывозіла як сувенір хлеб наш беларускі.

Ганна упэўнена, што калі акцыі будуць працягвацца, тады і колькасць удзельнікаў беларусаў у Арменіі будзе павялічвацца:

-Вельмі мала. Прыязджала толькі “Пятля прыхільнасці”. Яны былі ў Грузіі і вось завіталі і ў Ерэван. Гэта менскі гурт. І вось там я крыху бачыла беларусаў. Але таксама некаторыя прыехалі проста з Грузіі, на канцэрт завіталі. З удзельнікамі гурта мы размаўлялі на беларускай мове, крыху паабдымаліся. Пакуль здаецца, ці я не адшукала беларусаў, ці ўсе беларусы ў Еўропе.

Па словах актывісткі, беларусы Арменіі жывуць у асноўным у Ерэване і Гюмры, але большасць з іх пакуль сябе не праяўляюць, ці асцерагаюцца «адкрываць» сваю прысутнасць.

Беларускае Радыё Рацыя