«Напрамак Усход»: квіткі ўжо даступныя ў касе тэатра
Тэатральны фестываль «Напрамак Усход»: квіткі ўжо даступныя ў касе тэатра на вуліцы Сураскей 1, куды каса пераехала ў сувязі з рамонтам тэатра. Сёння (14 верасня аўторак) ад 14.00 можна атрымаць бясплатныя запрашэнні на спектаклі фестывалю. Сёлета варта больш пільна сачыць за афішай. У сувязі з рамонтам будынку беластоцкага тэатра – падзеі фестывалю пройдуць ў розных кропках горада. Тлумачыць Юлія Сцепанюк з Беластоцкага драматычнага тэатру:
„Цяпер мы не маем сваёй сядзібы, граем нашыя спектаклі ў іншых месцах, напрыклад у „кінетон”, таксама ў універсітэцкім цэнтры культуры ў Беластоку. Для нас было вельмі цяжка арганізаваць фестываль яшчэ і праз пандэмію каронавіруса. Таксама для нас было цяжка запрасіць усіх, але на шчасце ёсць 2 тэатры. Купалаўцы і таксама тэатральная группа Марыны Дашук. Яны прыедуць у Беласток, а тэатр з Украіны нажаль не прыедзе праз кавід”.
«Напрамак Усход», пройдзе ужо пяты раз. З 19 верасня да 4 кастрычніка у сталіцу Падляшша прыедуць прадстаўнікі тэатральных калектываў з-за усходняй мяжы: Беларусь, Арменія, пакажуць анлайн спектакль з Грузіі, а таксама калектывы з Польшчы: тэатр імя Юліюша Остэрвы з Любліна, два спектаклі пакажуць гаспадары фестывалю – беластоцкі драматычны тэатр імя А. Венгеркі.
Беларускае Радыё Рацыя