“Нараўчанкам” з Нараўкі – 40 гадоў



Адмысловы канцэрт юбіляраў, поўная сцэна міжнародных сяброў, віншаванні – фольклорны калектыў “Нараўчанкі” з Нараўкі ў Гмінным цэнтры культуры ў Нараўцы адсвяткаваў своё 40-годдзе мастацкай дзейнасці. З Літвы павіншаваць “Нараўчанак” прыехаў беларускі саліст Сяргей Шабадалаў:

Мы пазнаёміліся на Беларусі падчас фестывалю «Залессе збірае сяброў». Гэта было гадоў 7 таму. Потым мы, не дамаўляючыся, сустрэліся на «Беларускім фэсце». Такім чынам завязаліся добрыя стасункі, пазнаёміліся.

Калектыў паклікалі да жыцця ў 1978 годзе. Першым музычным кіраўніком была Марыя Леўша. Назва “Нараўчанкі” з’явілася ў 2001-ым. Увесь час сваёй дзейнасці калектыў, перш за ўсё, зберагае традыцыю беларусаў з Нараўчанскай гміны. Зараз калектыў складаецца з 16 асобаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара