Народны фэст у Старым Ляўкове
У Старым Ляўкове прайшоў народны фэст з нагоды дня святых Пятра і Паўла. Калектывы, якія паказалі сябе на сцэне, выконвалі як беларускі рэпертуар, так і польскія рок-хіты 70-80 гадоў ХХ стагоддзя.
“Для нас, мясцовага калектыва “Цаглінкі”, свята яшчэ большае, што на сцэне дэбютавалі новыя ўдзельнікі калектыва”, – кажа дырыжор калектыва “Цаглінкі” з Новага Ляўкова Мікола Мяжэнны:
– Я цешуся з таго, што дарослыя людзі спяваюць, вучаць маладых. А маладыя стараюцца ўзяць ад старэйшых тое, што нам вельмі блізка, вельмі патрэбна. Гэта матчына мова, матчына слова, матчына песня – тыя карані, якімі мы звязаны з матуляй-зямлёй, з Радзімай.
Жыхары падчас фэсту маглі таксама паглядзець фотавыставу – вынік працы вучняў з Нараўчанскай гміны. У Старым Ляўкове ёсць царква ў гонар святых Пятра і Паўла, гісторыя якой, паводле некаторых звестак, сягае нават пяці стагоддзяў.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара