“Нарва – рака вобразаў”



Пад такім загалоўкам адкрылася фотавыстава Паўла Тадэйка ў Белавежскім асяродку культуры. Здымкі паказваюць прыгажосць нарваўскіх краявідаў. На іх часта з’яўляецца ровар як галоўны сродак перамяшчэння мясцовых люзей. Кажа аўтар:

– Вядучы матыў – гэта ровар. І незалежна ад таго, ці ён для моладзі, каб перасоўвацца па горадзе, ці на вёсцы, дзе бабулі возяць бідоны з малаком. І гэты ровар усюды можна пабачыць на Падляшшы. Таму і была задума паказаць гэты ровар у розных сітуацыях.

Павел Тадэйка, выкладчык Беластоцкай палітэхнікі, фатаграфію лічыць сваім галоўным хобі. Ягоныя здымкі можна знайсці ў альбоме “Колеры праваслаўя”, а таксама на сайце magiapodlasia.pl.

Выставу “Нарва – рака вобразаў” у Белавежскім асяродку культуры можна наведаць да 12-га траўня.

[Not a valid template]Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі