„Нас хвалююць палітвязні, рэферэндум і ўвядзенне расейскіх войскаў”



Беларусы Варшавы правялі традыцыйную акцыю, на якой выказаліся ўсе жадаючыя па набалелых пытаннях пры свабодным  мікрафоне.

Кажа адна з арганізатараў акцыі Станіслава Гліннік:

– Размаўляем пра рэферэндум, пра актыўнасць расейскіх войскаў на мяжы Украіны і Беларусі, пра нашых палітвязняў. Тэмаў, на жаль, хапае.

Паводле ўдзельнікаў акцыі, іх турбуе шмат пытанняў. Па важнасці яны не саступаюць адно аднаму:

– Хвалююць палітвязні.

– Насамрэч, што хвалюе на сённяшні дзень, гэта пытанні таго, як мы рыхтуемся да рэферэндуму, які быццам рыхтуецца.

– Мяне больш цікавіць тое, што расейскія войскі ўведзеныя. І такая колькасць расейскіх войскаў уведзеная ў Беларусь, што проста робіцца жахліва!

Выступоўцаў, як і праблем, таксама было вельмі шмат. Людзі разам выпрацоўваюць адзіную стратэгію для  дзеянняў па розных пытаннях, каб “наблізіць перамогу над фашысцкім рэжымам”, як казалі выступоўцы.

Цалкам матэрыял:

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя