„Нас не прызнаюць за праўдзівых татар, бо мы не далі “сваім” захапіць ВКЛ”
У Падляшскім Музеі народнай культуры адбыўся 8-ы Фестываль татарскай культуры. Пра асаблівасць становішча татар на Падляшшы кажа сакратар Саюзу татараў Рэспублікі Польшча Джанэта Адамовіч:
– Няма іншай краіны, якая б нас падтрымлівала, адзіная краіна – Польшча. Татарстан не прызнае нас, польскіх татараў, за праўдзівых татараў. У старажытнасць мы змагаліся разам з каралямі з тымі татарамі, якія нападалі. Таму мы як бы здраднікі – не дазволілі тым татарам напасці на гэтыя землі. А мы былі ваярамі, якіх узялі на службу, каб мы абаранялі. Неафіцыйна нас у Польшчы, сапраўдных татараў, каля 4-5 тысяч. Не больш. Мы сябе адчуваем у першую чаргу палякамі, потым татарамі, а потым хто як хоча.
Джанэта Адамовіч таксама падкрэсліла, што менавіта актыўнае пазначэнне татарамі сябе як нацыянальнай меншасці падчас мінулага перапісу ў Польшчы і дазволіла атрымаць фінансаванне на правядзенне святаў татарскай культуры на Падляшшы.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя