Наш павет Гайнаўка: Сучаснасць. Будучыня. Гармонія



„Сучаснасць. Будучыня. Гармонія” – пад такім лозунгам балатуюцца кандыдаты ў самакіраванне Гайнаўкі ад выбарчага камітэта „Наш павет Гайнаўка”, стваральнікам якога з’яўляецца цяперашні стараста павета Міраслаў Раманюк. 

У рэалізацыі выбарчых абяцанняў дапамогуць праекты, якія ўжо пачатыя, а таксама новыя, што накіраваныя на пашырэнне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ды зялёную энергію.

Кажа кандыдат у раду павета Міраслаў Раманюк:

– Каб гэты павет быў самадастатковым у энергетычным плане з дапамогай аднаўляемых крыніц энергіі. Будзем мадэрнізаваць нашы аб’екты. Мы можам вытвараць энергію, дзяліцца ёй, прадаваць. Гэта будзе даход нашага рэгіёна, такім чынам будзем захоўваць прыроду і навакольнае асяроддзе. Хочам будаваць сучасны павет з будучыняй, у гармоніі з прыродай, шматкультурнасцю і шматканфесійнасцю.

Камітэт выбаршчыкаў „Наш павет Гайнаўка” выстаўляе спісы кандыдатаў у раду павета і раду гміны Гайнаўка, а таксама свайго кандыдата на войта гміны. Кандыдатам стаў Віктар Грыгарук.

Выбары ў мясцовае самакіраванне прызначаны на 21 кастрычніка.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя