“Нашая – чужая – супольная культурная спадчына”
Гэта назва другой міжнароднай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў гуманістычных курсаў універсітэтаў Усходняй Еўропы, якая праходзіць ва Універсітэце ў Беластоку. У сустрэчы прымаюць удзел студэнты з Беларусі, Украіны, Літвы, Расеі, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. Па словах Магдаліны Вінаград з Беластоцкага ўніверсітэта, мэта канферэнцыі – абмеркаваць падабенства і розніцу ў культурнай спадчыне на абшарах памежжа.
– Памежжа вялікае, не толькі польска-беларускае ці польска-ўкраінскае. Наша ваяводства, яго гісторыя менавіта гэтым і адметнае. Ту вельмі шмат нацыянальных меншасцяў, кожная з якіх па-рознаму ўспрымае і захоўвае сваю спадчыну. Але маем і супольную культуру, якую мусім захаваць.
У канферэнцыі бяруць удзел беларускія студэнты і аспіранты з Менска і Баранавічаў. Пра культурную спадчыну народаў Усходняй Еўропы можна будзе пачуць таксама заўтра ва ўніверсітэцкай бібліятэцы. У суботу удзельнікі канферэнцыі наведаюць месцы, звязаныя з рознымі падляшскімі культурамі, між іншым, сінагогу ў Орлі, цэрквы Бельска Падляшскага і Белавежскі нацыянальны парк.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота