„Нашчадкі авангарду” ў Гайнаўцы
У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы працуе выстава „Нашчадкі авангардa” з калекцыі Музея сучаснага мастацтва ў Менску.
Работы 23-х аўтараў, якія ствараліса з 1989 года, з’яўляюцца адлюстраваннем пошукаў, эксперыментаў, дасягненняў пакаленняў мастакоў, якія, безумоўна, можна назваць спадкаемцамі класічнага авангарда.
„У работах відавочныя адсылкі на творчасць Малевіча і Шагала”, – тлумачыць Агнешка Ціханюк з Беларускага музея ў Гайнаўцы:
– Адсылаюцца да гісторыі, авангардызму, які быў сто гадоў таму. Прадстаўляем самых выдатных мастакоў. На выставе знаходзіцца 43 працы – гэта самыя выдатныя прозвішчы, некаторых з іх ужо няма. Напрыклад, у мінулым годзе адышоў Скрыпнічэнка, вельмі выдатны авангардыст – так званы „беларускі Сальвадор Далі”.
Выстава „Нашчадкі авангардa” – гэта вынік супрацоўніцтва Беларускага музея ў Гайнаўцы з Культурным цэнтрам Белaрусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Варшаве.
Выстава будзе працаваць да 5-га сакавіка.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя