Насця Кажапенка: Дзіцячы малюнак як творчы сродак падтрымкі беларусаў



Беларускі Дом у Варшаве запрашае прыняць удзел у конкурсе дзіцячых малюнкаў на тэму “Салідарныя з Беларуссю”.

Пра мэту конкурсу распавяла супрацоўніца фонду «Беларускі дом у Варшаве» Насця Кажапенка:

– Прыняць удзел у конкурсе могуць беларускія дзеці ад 6 да 16 гадоў, якія цяпер знаходзяцца і жывуць у Польшчы. Бо мы вырашылі, што ўсё ж такі некаторыя падарункі нам вельмі цяжка будзе перадаць у Беларусь. У Польшчы зараз вельмі шмат уцекачоў. Калі мы бачылі маленькіх дзетак у лагерах для ўцекачоў у Польшчы, мы зразумелі, што іх трэба неяк ангажаваць, каб людзі пабачылі гэтую праблему вачыма дзяцей.

Даслаць працы на конкурс можна да 28-га лютага ўключна. Дзіцячыя малюнкі прымаюцца ў выглядзе фота- ці сканаванай копіі ў фармаце PDF на электронную пошту Беларускага Дома ў Варшаве: [email protected]

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя Фота аўтара