Насупраць беларускага консульства ў Беластоку з’явіліся плакаты БНР



Насупраць консульства з’віліся новыя плакаты, прысвечаныя гадавіне БНР.

Ужо больш за тыдзень прайшоў ад моманту закрыцця Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку. Ад таго часу консульства перастала прымаць наведвальнікаў.

– Больш за тыдзень прайшоў з закрыцця Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку. З таго часу насупраць консульства з’явіліся новыя плакаты, прысвечаныя 103-й гадавіне БНР. Над самім консульствам працягвае вісіць дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг. На консульстве напісана, што яно своечасова спыняе сваю дзейнасць. Усіх жадаючых просяць кантактаваць праз тэлефон.

Мінакі звяртаюць увагу на партрэты забітых пратэстоўцаў, чытаюць інфармацыю пра БНР. Нагадаем, што некалі консулам у Беластоку быў Павел Латушка, які цяпер знаходзіцца ў апазіцыі да дзеючай улады.

 Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя