Томаш Семоняк: НАТА павінна перагледзець канцэпцыю абароны



НАТА павінна перагледзець канцэпцыю абароны на ўсходняй мяжы падчас вераснёўскага саміту Альянса, заявіў у інтэрв’ю „Польскаму радыё” міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк. NATO

„Гэта, напэўна, будзе самы важны саміт НАТА за апошнія 15 гадоў. Гэта тэст, і на гэтым саміце ўбачым, наколькі Альянс здолеў зрабіць высновы з крызісу бяспекі ў Еўропе” , – сказаў Томаш Семоняк.

Паводле яго слоў, у такой сітуацыі трэба разгледзець змены па ўмацаванні ўсходняй мяжы Альянса. На думку Семоняка, дадаткова варта развіваць структуры НАТА ў Польшчы з тых, што ўжо існуюць, у прыватнасці Міжнародны паўночна-заходні корпус у Шчэціне.

Саміт НАТА пройдзе 4-5 верасня ва Уэльсе. Лідары краін-чальцоў Альянса абмяркуюць будучую структуру і праблемы арганізацыі з улікам сённяшніх выклікаў. Чакаецца, што ўкраінскае пытанне будзе сярод ключавых. Акрамя таго, Пётр Парашэнка атрымаў запрашэнне ад генеральнага сакратара НАТА Андэрса Фог Расмусэна прыняць удзел у саміце.