НАТА ўзмоцніць сваю баявую гатоўнасць у польскім горадзе Шчэцін
Шматнацыянальны паўночна-ўсходні корпус НАТА павысіць сваю баявую гатоўнасць у польскім горадзе Шчэцін.
Такое рашэнне было прынята на саміце альянсу ў Ньюпорце, перадае „Польскае радыё”.
У суботу прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі наведаў Шчэцінскі корпус. Выступаючы перад афіцэрамі і жаўнерамі, кіраўнік краіны падкрэсліў, што перад корпусам стаяць “цалкам новыя задачы, звязаныя з калектыўнай абаронай” чальцоў альянса. Кіраўнік польскай дзяржавы таксама заявіў пра планы па ўмацаванні ваенных рэзерваў ды падрыхтоўцы краіны да крызісных падзей.
Раней Польшча заявіла пра правядзенне рэгулярных вайсковых вучэнняў з удзелам войскаў НАТА.
