НАТА ўзялося за аднаўленне ўкраінскага флоту
У Адэсе праходзіць візіт ацэначна-кансультацыйнай групы НАТА да Ваенна-Марскіх Сіл Украіны ў межах распрацоўкі пілотнага праекта па аднаўленні магчымасцяў украінскіх ВМС.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.
Пакуль, паводле паведамлення, гэты праект праходзіць узгадненне ў Генштабе і Мінабароны.
Падчас візіту дэлегацыя НАТА правяла шэраг перамоваў з прадстаўнікамі ўкраінскага войска і наведалі фрэгат „Гетман Сагайдачны”. У сераду мерапрыемства працягнецца ў Нікалаеве.
Фота mil.gov.ua
