Наталля Басалыга- Гарачка: Працуем на карысць свабоды нашай Радзімы



Наталля Басалыга-Гарачка – вядомая ў Беларусі актывістка-праваабаронца, маці чацвярых дзяцей, вымушана была збегчы з Беларусі.

Знаходзячыся ў Польшчы ўключылася ў грамадскае жыццё, кажа Наталля Басалыга- Гарачка:

– Тут працую, як праваабаронца, таксама дапамагаю людзям шукаць дакументы, рабіць дакументы, заявы пішу. Працуем на карысць свабоды нашай Радзімы. Мне трэба быць жывой і гатовай да таго, каб ужо вызваленую Беларусь падымаць з руінаў.

Увесь рэпартаж слухайце з далучаным файле:

Наталля Басалыга-Гарачка стала вядомай усёй Беларусі пад час выбараў 2015 года. Абараняла правы шматдзетных маці з 1990-х гадоў.

Займаючыся назіраннем на адным з выбарчых участкаў Менска, куды завітаў Лукашэнка, адзіная не ўстала перад ім і не падала рукі.

Беларускае Радыё Рацыя