Наталля Герасімюк: Як толькі можна было перапісацца, я перапісала і сябе і сваю сям’ю
У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год. Абавязак удзельнічаць маюць у ім усе, хто пражывае ў Польшчы. Можна гэта зрабіць на тры спосабы. Праз Інтэрнэт, па тэлефону або выклікаўшчы перапісчыка да сябе да дому. Наталля Герасімюк, старшыня Фонду “ Яны гэта Мы” з Гайнаўкі скарысталася гэтым пры першай магчымасці. Яна і яе сям’я перапісаліся ўжо пры дапамозе Інтэрнэту. І адназначна пазначылі сябе беларусамі:
„Як толькі можна было перапісацца, я перапісала і сябе і сваю сям’ю. Дзеці самі перапісваліся, і я не турбуюся, як яны сябе запісалі- адназначна беларусы, і адназначна беларуская мова, якую выкарыстоўваюць штодня. Я думаю, што гэта такі абавязак”.
Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла ў Польшчы будзе працягвацца да канца верасня.
Беларускае Радыё Рацыя