Наталля Калінічэнка: Робім газету, не зважаючы на вайну



Больш за паўтары гады цягнецца актыўная фаза вайны Расеі з Украінай, і нават у гэты час працуюць СМІ ва Украіне недалёка каля мяжы з Расеяй.

Галоўны рэдактар украінскага выдання “Білопілля” Наталля Калінічэнка распавядае пра адметнасці працы журналіста на памежнай з Расеяй тэрыторыі:

– Пачаліся неймаверныя абстрэлы. Пачаліся пагрозы абстрэлаў. І, уласна, з таго мы і пачалі. У нас было два напрамкі – як рабіць газету і як ратаваць жыццё. Мажліва, спачатку, як уратаваць жыццё, а пасля, як рабіць газету. Мы працавалі без святла, без сувязі, нават не было інтэрнэту, але ніводнага разу газета не спыняла выпуск. Напрыклад, у зоне самых баявых дзеянняў на мяжы, у нас ёсць вёскі, якія месцяцца за кіламетр-два ад мяжы, і туды пошта прывозіць газету раз ці двойчы на тыдзень.

Па словах журналісткі, каб выходзіла выданне, ім аказваюць дапамогу з розных крыніц:

Па-першае, не ва ўсіх ёсць грошы, па-другое нават пошта не можа туды даехаць. Таму мы зараз працуем з нашымі партнёрамі, Іrex, міжнародным навуковым даследчым бюро. Мы аб’ядналіся з суседнім раёнам, мы з Білопілля, а яны з Краснопілля. Агулам уся наша тэрыторыя ахоплівае 150 кіламетраў мяжы. І агульныя праблемы, і выклікі. Таму мы робім такі агульны выпуск з Білопілля і Краснопілля, які называецца “Спільнопілле”.

Сустрэча з Наталляй Калінічэнка адбылася ў межах міжнароднага праекта Mixer, які быў рэалізаваны цягам некалькіх дзён у сталіцы Літвы – Вільні.

Беларускае Радыё Рацыя