Наталля Мурашына: Кіеў добра абаронены



Год-паўтара – такі мінімальны тэрмін яшчэ можа цягнуцца вайна ва Украіне. У гэтым перакананая жыхарка Кіева, валанцёрка, добраахвотніца Наталля Мурашына.

Украінская сталіца мае вельмі добрую абарону, і таму ваенны стан можа падавацца незаўважным, – адзначыла яна:

– Кіеў добра абаронены, усе пра гэта ведаюць, я магу казаць пра гэта адкрыта. Улада казала, што ў нас ёсць розныя ўстаноўкі, якія стварылі купал на Кіевам. Але ж ёсць абломкі, таму ўсё роўна трэба ісці ў сховішча. Бяспечна, калі няма паветранай трывогі. Калі ёсць трывога, то трэба выконваць захады бяспекі і спускацца ў сховішча.

Расейская агрэсія ва Украіне цягнецца ўжо 576 дзён. Кіеў, як і іншыя ўкраінскія гарады, заняты падрыхтоўкай да верагодных атак з расейскага боку восенню і зімой, а менавіта адключэннем электрычнасці і іншай неабходнай інфраструктуры.

Беларуска Радыё Рацыя