Наталля Пінчук: Алесь – носьбіт ідэі міру
Наталля Пінчук – жонка палітвязня і лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага – выступіла на Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. У сваёй прамове яна распавяла пра сустрэчу са зняволеным перад прэміяй і падкрэсліла важнасць барацьбы за незалежнасць краіны.
Працягвае Наталля Пінчук:
– Алесь – носьбіт ідэі міру, за што ён і ўшанаваны міжнароднай супольнасцю. Таму ў сваім апошнім слове на судзе ён згадаў пра будучую патрэбу нацыянальнага прымірэння ў Беларусі. Але менавіта будучую. І звяртаўся ён не да ўзурпатара, а да паслухмяных выканаўцаў ягонай волі, каб спыніцца. І назваў тэрміновае вызваленне палітзняволеных як умову для магчымага дыялогу.
Сустрэчу на Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта падтрымалі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Павел Латушка, Аліна Коўшык, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ды іншыя.
Таксама на падзеі выступіў кіраўнік Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя