NATO: Трэба рыхтавацца да доўгай вайны ва Украіне



Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг уважае, што хуткага завяршэння гэтай вайны чакаць не варта. «Большасць войнаў працягваліся даўжэй, чым чакалася, калі яны пачыналіся. Таму мы павінны рыхтавацца да доўгай вайны ва Украіне», сказаў Столтэнберг у інтэрв’ю нямецкай медыягрупе Funke.

«Мы ўсе хочам хуткага міру, але ў той жа час мы павінны прызнаць, што калі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і ўкраінцы спыняць ваяваць, іх краіна перастане існаваць», — дадаў кіраўнік NATO.