Нацбанк Польшчы прадставіў новыя 20 злотых
Так будзе выглядаць новая банкнота наміналам 20 злотых, якую прадставіў Нацыянальны банк Польшчы. Яна ўвойдзе ў абарачэнне 12-га красавіка 2016 года. Нацыянальны банк выдае яе з нагоды 1050-годдзя хрышчэння Польшчы. Гэта калекцыянерская купюра, але ёй можна будзе расплаціцца ў крамах.
На банкноце змешчаны партрэты Мешка I і Дабравы, а на адвароце выява сабора ў Гнезне.