Нацменшасці ў Беларусі: карцінка і рэальнасць
Падыход беларускіх уладаў да нацыянальных меншасцяў двухбаковы, лічыць журналіст і сябра Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут. Па запрашэнні асяродка міжнароднай дыскусіі ў Беластоку Пачобут расказваў падляшскай моладзі пра складанасці, з якімі сустракаюцца прадстаўнікі польскай меншасці ў Беларусі. Паводле польскага дзеяча, у дзяржаўных СМІ можна пабачыць карцінкі з фестывалю нацыянальных меншасцяў, дзе ўсе задаволеныя і махаюць чырвона-зялёнымі сцягамі. Аднак, паводле Анджэя Пачобута, рэальнасць выглядае зусім іначай.
– Самая буйная праблема – гэта пытанне школ нацыянальных меншасцей. Ёсць праект зменаў у Кодэкс аб адукацыі, які прадугледжвае фактычна ліквідацыю школ нацыянальных меншасцей. Гэта будзе тычыцца дзвюх польскіх школ і дзвюх літоўскіх, якія дзейнічаюць у Беларусі. Гэта значыць, што замест іх з’явяцца двухмоўныя школы.
Па запрашэнні Рэгіянальнага асяродка міжнароднай дыскусіі ў Беластоку пра польскую меншасць у Літве расказвала таксама журналістка Эдыта Максімовіч і і дырэктар польскай школы ў Даўгаўпілсе (у Латвіі) Галіна Смулько. У сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх меншасцяў на ўсходзе ўдзельнічалі ліцэісты з беластоцкіх школ.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара