Нацыянальнае свята незалежнасці ў Беластоку



Святкаванні Дня Незалежнасці Польшчы пачнуцца ў Беластоку 8-га лістапада а 12:00 гадзіне малітвай у беластоцкім Доме мусульманскай культуры (ul. Piastowska 13F).

10-га лістапада а 10:00 гадзіне набажэнства адбудзецца ў пратэстанцкай царкве (ul. Dolistowska 17). А 16:00 гадзіне пад Помнікам абаронцаў Беластоку на Вайсковых могілках адбудзецца ўскладанне вянкоў, а ў месцах памяці ўскладуць „Агонь незалежнасці”. 

11-га лістапада а 8:30 адбудзецца ўрачыстая літургія ў царкве Святога Мікалая (Lipowa 15). А 11:00 урачыстая імша адбудзецца а касцёле Унебаўзяцця Дзевы Марыі (ul. Kościelna 1).

Беларускае Радыё Рацыя