Навагодні бег у Бельску



«Калі пачаць Новы год, дык толькі па-спартоваму», — з такой ідэяй выступілі ў Бельску Падляшскім. 1 студзеня там адбудзецца «ІІ Навагодні бег тура» на дыстанцыі 10 кіламетраў. Мерапрыемства збірае аматараў бегу з Бельска Падляшскага, яго ваколіц, а таксама асоб з далейшых старонак Польшчы. Больш пра ідэю бегу ды маршрут распавёў суарганізатар Юрка Чыквін:

Старт адбудзецца з леснічоўкі ў Галадах у кірунку Бельска. 5 кіламетраў праз лес, пасля праз Відава, у кірунку нашага басейна «Воднік», які будзе адкрыты для ўсіх бегуноў. У нас паўстала такая думка, каб наш горад меў свой бег. Тым больш і бегуны задаволеныя, бо не мусяць нікуды далёка ездзіць, усё маюць на месцы.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў на сайце, запіс з 10.00 пачнецца таксама пад басейнам «Воднік» у Бельску Падляшскім, дзе ўдзельнікі атрымаюць стартавыя нумары. Старт бегу ў 12.00 з леснічоўкі ў Галадах, што пад Бельскам. Арганізатарам «Навагодняга бегу тура» выступілі «Бельская роварная ініцыятыва», а таксама MOSiR у Бельску Падляшскім і лясніцтва Бельска. Падрабязней тут.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота facebook.com