Навукоўцы і творцы супольна ствараюць мастацтва



Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі і Інстытут сацыялогіі Беластоцкага ўніверсітэта падпісалі ліст пра супрацоўніцтва.

Сацыёлагі ў драматычным тэатры ўжо працавалі над дзіцячым спектаклем «Козелек-Мотолек». Сабраныя звесткі дапамаглі рэжысёру зрабіць яго больш адаптаваным для малодшай катэгорыі гледачоў, якія прыходзяць у мясцовы тэатр. Тлумачыць доктар Эва Дамброўская-Пракапоўская з Інстытута сацыялогіі:

– Сацыялогія перадусім з’яўляецца навукай практычнай, якая базуецца на даследаваннях. Сацыёлагі выкарыстоўваюць вельмі складаныя інструменты, якія грунтуюцца на апытаннях, інтэрв’ю, назіраннях. Гэта дае магчымасць узяць ад даследуемых тую інфармацыю, якая дапаможа ў рэалізацыі будучых праектаў, будзе больш дапасавана да патрэб людзей, якія бяруць у іх удзел.

Такім чынам, працягваецца творчае супрацоўніцтва з Інстытутам сацыялогіі Беластоцкага ўніверсітэту. Дырэктар беластоцкага тэатра Пётр Пулторак учора з гэтай нагоды падпісаў ліст з рэктарам навучальнай установы, прафесарам Робертам Цібароўскім. У сустрэчы прыняла ўдзел каардынатарка праекта з Інстытута сацыялогіі – доктар Эва Дамброўска-Пракапоўская.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: facebook.com/teatrdramatyczny