Адбылася канферэнцыя, прысвечаная літаратурнай прэміі імя В. Казанецкага



Літаратурная прэмія імя Веслава Казанецкага дачакалася навуковых даследаванняў. Ва ўніверсітэце ў Беластоку прайшла агульнапольская навуковая канферэнцыя, прысвечаная творчасці патрона прэміі і творчасці яе лаўрэатаў.

Лакальная літаратурная прэмія мае аграмаднае значэнне для папулярызацыі рэгіянальнай літаратуры, лічыць прафесар Марэк Кохановскі.

– Нам заўсёды залежыла на тым, каб не сустракацца толькі з людзьмі з Падляшша, але запрашаем да дыскусіі адмыслоўцаў з розным рэгіёнаў. Думаю, што канферэнцыя зацікавіла прадстаўнікоў з розных навуковых асяродкаў.

Значэнне такой прэміі мае станоўчы ўплыў на фарміраванне мясцовай літаратуры.

– Відавочна, прамоцыя горада і прамоцыя літаратуры горада – галоўная мэта. Дакладней, прамоцыя літаратуры гэтага рэгіёна, якая паказвае асаблівасці рэгіёна, прэзентуе рэгіён на вонкі.

Канферэнцыя была наладжана з нагоды 80-ай гадавіны з дня нараджэння Веслава Казанецкага.

Прэмія яго імя надаецца прэзідэнтам Беластоку.

Упершыню прэмія была ўручана  ў 1992 годзе за кнігу 1991 году.

Iрына Дамброўская, Беларускае Радыё Рацыя