Навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці” (абноўлена)
Амаль шэсцьдзясят навуковых супрацоўнікаў з Польшчы і Беларусі ўдзельнічаюць у ХХІ канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці”. Падчас мерапрыемства гучаць даклады, звязаныя з польска-беларускімі ўзаемадачыненнямі ў галіне літаратуры, гісторыі, культуры. „Шмат увагі ўдзяляецца таксама ролі меншасцяў па абодвух баках мяжы,” – кажа Васіль Сегень, наместнік старшыні Беларускага грамацка-культурнага таварыства.
– Канферэнцыя патрэбная, як любое іншае мерапрыемства, якое датычыць супрацоўніцтву ці кантактам паміж Польшчай і Беларуссю, і паміж нашымі меншасцямі, я маю на ўвазе беларускую ў Польшчы і польскую ў Беларусі, ці ўвогуле ў шырокім маштабе грамадства, людзей, ці нават на афіцыйным дзяржаўным узроўні.
Зачытаныя на канферэнцыі даклады будуць выдадзеныя кнігай. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляецца Беларускае грамацка-культурнае таварыства, Універсітэт у Беластоку а таксама Універсітэт у Гародні і Гарадзенскі абвыкамкам.
* * *
“Культура з’яўляецца найбольш кароткім шляхам да ўзаемнасці”, – сказаў Тадэвуш Стружэцкі з Беларускага фонду культуры ў Менску. У Беластоку праходзіць ХХІ навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці” у час якой гаворыцца пра польска-беларускія ўзаемадачыненні.
– Нашыя культуры – культура Беларусі, культура Польшчы – настолькі ўзаемазвязаны, маюць даўнія традыцыі, што безумоўна культурнае супрацоўніцтва павінна быць важным фактарам паляпшэння нашых стасункаў, адносін добрасуседства нашых краін і народаў.
У канферэнцыі прымае ўдзел больш за 60 навуковых супрацоўнікаў з Польшчы і Беларусі. Гучаць даклады з галіны мовазнаўства, культуры, этналогіі ды памежжа.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Радаслава Дамброўскага