Назвалі найлепш захаваны будынак драўлянага дойлідства на Падляшшы



У Музеі сельскай гаспадаркі імя Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы падчас урачыстага падвядзення вынікаў конкурсу былі агучаныя пераможцы. Першую ўзнагароду атрымала Надзея Андрэюк з вёскі Сацы, што ў Нарваўскай гміне:

— Як царская вайна скончылася, дзед прыехаў з Сібіры. Пяць гадоў там прабыў. Тады, прыехаўшы з татам, будаваў…. Я і цяпер жыву ў гэтай хаце, усё маю ледзь не з дзяцінства, усё захавалася, не трацілі нічога. 

Конкурсная камісія прызнала адразу тры другія ўзнагароды. На другім месцы апынуліся і прыклады драўлянага дойлідства з беларускіх вёсак – дом з вёскі Сацы, што ў Нарваўскай гміне, ды сядзіба з Рагачоў, што ў гміне Мілейчыцы. За 14 гадоў правядзення конкурсу на яго падалі амаль 800 конкурсных заяў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя