Назвалі „Падляшскія маркі года”



„Падляшскія маркі года” – гэта адзін з найбольш прэстыжных плебісцытаў, які праходзіць у нашым ваяводстве. Самыя лепшыя падляшскія прадукты, падзеі і паслугі. Заяўленыя кандыдатуры канкуравалі ў сямі катэгорыях: прамысловы прадукт, прадукт харчавання, інвестыцыя, адкрыццё, падзея, культура і грамадства. Статуэтку атрымалі, між іншым, Хатні хоспіс прарока Іллі з Новай Волі, галерэя “Арсенал” і прадпрыемства “Пронар”.

Дырэктар прадпрыемства “Пронар” Сэргіюш Мартынюк:

– Я 29 гадоў працую ў фірме “Пронар”. І штогод мы будуемся, як мурашкі: дакладаем кожны год, і наш мурашнік становіцца вялікім. І калонія мурашак павялічваецца. Усё гэта дасягальна.

Стараста Гайнаўскага павета Міраслаў Раманюк:

– Я вельмі задаволены, што ўзнагароду атрымаў “Пронар”. Гэта наша фірма, найбольшае прадпрыемства, якое займае плошчы ў 20 га і дзе працуе больш за 2000 чалавек. Не толькі з нашага павета даязджаюць людзі. Ёсць у нашым павеце патэнцыял, моцныя бакі і людзі.

Ужо 13 гадоў плебісцыт арганізуе Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства. Такім чынам яна папулярызуе самыя лепшыя падляшскія прадукты, падзеі і паслугі.

[Not a valid template]Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара